Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:54 ]  Саюзьнік Мілошавіча вылучаны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Сэрбіі


БЯЛГРАД. Ваiслаў Шэшэль – лiдэр ультранацыяналiстычнай Сэрбскай Радыкальнай Партыi – будзе балятавацца на прэзыдэнта Сэрбii на выбарах 29 верасьня. Паводле агенцтва ТАНЮГ, ён быў вылучаны кiраўнiцтвам партыi сёньня. Шэшэль, чыя партыя была саюзьнiкам былога прэзыдэнта Слабадана Мiлошавiча, некалькi разоў удзельнiчаў у сэрбскiх прэзыдэнцкiх выбарах, пачынаючы ад 1990 году. Пра ўдзел у прэзыдэнцкiх выбарах раней заявiў рэфармiст, намесьнiк прэм’ер-мiнiстра Югаславii Мiралюб Лабуш. Югаслаўскi прэзыдэнт Ваiслаў Каштунiца ўчора сказаў, што сваё рашэньне адносна ўдзелу ў выбарах ён прыме ў наступныя два тыднi.
XS
SM
MD
LG