Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:53 ]  Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла закон пра Дэпартамант унутранай бясьпекі


ВАШЫНГТОН. Палата прадстаўнiкоў амэрыканскага Кангрэсу ўхвалiла ў пятнiцу ўвечары законапраект пра стварэньне ў ЗША Дэпартамэнту ўнутранай бясьпекi. У новым ведамстве будуць працаваць болей як 170 тысячаў чалавек. Яго буджэт складзе 38 мiльёнаў даляраў. Дэпартамэнт ствараецца паводле прапановы Белага дому i будзе выконваць функцыi цэлага шэрагу цяперашнiх установаў, што займаюцца барацьбой з тэрарызмам, мытным i памежным кантролем, а таксама iншымi праблемамi бясьпекi. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклiкае кангрэс паскорыць працу над законапраектам, каб новы дэпартамэнт змог пачаць працу ўжо 1 студзеня.
XS
SM
MD
LG