Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:48 ]  Масква гатовая да пасярэдніцтва паміж дзьвюма Карэямі


СЭЎЛ. Расейскi мiнiстар замежных справаў Ігар Іванаў заявiў, што Масква гатовая быць пасярэднiкам у перамовах памiж Паўдзённай i Паўночнай Карэямi, паколькi ў яе добрыя стасункi з абедзьвюма краiнамi, а гэта робiць яе ролю ўнiкальнай. Гэтую заяву Ігар Іваноў зрабiў у Сэўле пасьля сустрэчы з прадстаўнiкамi паўдзённакарэйскага кiраўнiцтва. Учора кiраўнiк расейскага МЗС меў перамовы з прэзыдэнтам Кiм Дэ Чжунам i перадаў яму асабiсты лiст расейскага прэзыдэнта Уладзiмера Пуцiна. Заўтра расейскi мiнiстар выпраўляецца ў КНДР. Чакаецца, што адбудуцца ягоныя перамовы з паўночнакарэйскiм лiдэрам Кiм Чэн Ірам.
XS
SM
MD
LG