Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:34 ]  Перамовы міністраў сельскай гаспадаркі ЭЗ,ЗША, Японіі,Канады і Аўстраліі завершыліся беспасьпяхова


НАРА. ЯПОНІЯ. У японскiм горадзе Нара бязвынiкова завершылiся двухдзённыя перамовы мiнiстраў сельскай гаспадаркi краiнаў Эўрапейскага Зьвязу, Злучаных Штатаў, Японii, Канады i Аўстралii ў праблеме скарачэньня дзяржаўных субсыдыяў фармэрам i тарыфаў на iмпартаваную сельскагаспадарчую прадукцыю. Бакi не змаглi дамовiцца пра памеры дзяржаўнай падтрымкi аграрнай галiны. Краiны Эўразьвязу i Японiя, у якiх выдаюцца значныя субсыдыi фармэрам, лiчаць, што такая палiтыка спрыяе захаваньню навакольнага асяродзьдзя i традыцыйнай агратэхнiкi. Яны ж патрабуюць, каб гандаль сельгаспрадукцыяй адбываўся бяз мыты. ЗША лiчаць, што ў цяперашнiх памерах дзяржаўная дапамога эўрапейскiм фармэрам супярэчыць прынцыпам свабоднай канкурэнцыi. Яны таксама прапануюць скарацiць мыты на iмпарт сельгаспрадукцыi. Аўстралiя i Канада падтрымваюць пазыцыю ЗША.
XS
SM
MD
LG