Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:29 ]  Кіраўнікі замежнай палітыкі Эўразьвязу і ЗША імкнуцца вырашыць кашмірскую праблему


ІСЬЛЯМАБАД. Каардынатар мiжнароднай палiтыкi Эўрапейскага Зьвязу Хавiер Саляна сёньня прыбыў у Ісьлямабад з Дэлi. Ва ўчорашнiм iнтэрвiю Саляна заявiў, што ён будзе абмяркоўваць з кiраўнiцтвам Пакiстану занепакоенасьць Індыi ў тым, што iсьлямскiя баявiкi бесперапынна пранiкаюць на тэрыторыю кантраляванага Індыяй Кашмiру празь мяжу з Пакiстанам. Дэлi абвiнавачвае Пакiстан у падтрымцы баявiкоў. Сёньня дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колiн Паўэл таксама прыбыў у Дэлi з мэтай зьмяншэньня эскаляцыi напружанасьцi памiж дзьвюма ядзернымi краiнамi. Уздоўж сваёй мяжы Індыя i Пакiстан цягам апошнiх месяцаў сканцэнтравалi каля аднаго мiльёну вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG