Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:20 ]  Прынамсi 66 чалавек загiнулi ў часе ўкраiнскага авiяшоў


ЛЬВОЎ. УКРАІНА. Паводле апошняй iнфармацыi зь Мiнiстэрства надзвычайных сытуацыяў Украiны, прынамсi 66 чалавек загiнулi ў часе ўкраiнскага авiяшоў, калi зьнiшчальнiк “Су-27” звалiўся на натоўп гледачоў недалёка ад гораду Львоў. Болей за 60 чалавек параненыя, некаторыя зь iх знаходзяцца ў крытычным стане. Самалёт разьбiўся пасьля таго, як пiлёты згубiлi кантроль над кiраваньнем у часе выкананьня складанага манэўру. Паведамляецца, што ў часе манэўру “Су-27” зачапiў крылом самалёт, якi знаходзiўся на стаянцы, пасьля чаго памяняў курс i звалiўся на поле. Вялiзны слуп агню ахапiў лётнiшча, на якiм сабралiся тысячы людзей. Пiлёты катапультавалi i засталiся жывымi. Авiяшоў было прысьвечанае 60-годзьдзю мясцовага авiякорпусу. Праграма сьвята сярод iншага ўключала дэманстрацыю ваенных самалётаў “Су-27” i “Мiг-29”. Прэзыдэнт Украiны Леанiд Кучма скасаваў свае вакацыi на Крыме i прылятае на месца трагедыi.
XS
SM
MD
LG