Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:30 ]  Ігар Іваноў імкнецца аднавіць дыялёг паміж дзьвюма Карэямі


СЭЎЛ. Мiнiстар замежных справаў Расеi Ігар Іваноў распачаў паездку ў Паўдзённую Карэю i КНДР з мэтай аслабiць напружанасьць у адносiнах памiж дзьвюма карэйскiмi дзяржаваi. У Сэўле адбылiся ягоныя перамовы з прэзыдэнтам Кiм Дэ Чжунам. Ігар Іваноў паабяцаў падтрымку аднаўленьню дыялёгу Сэўлу i Пхэньяну. У нядзелю расейскi мiнiстар наведае Пхэньян, дзе сустрэнецца з прэзыдэнтам Паўночнай Карэi Кiм Чэн Ірам. Тым часам, Паўдзённая Карэя атрымала ад КНДР заяву з выказваньнем шкадаваньня адносна нядаўняга ўзброенага iнцыдэнту на моры, у вынiку якога загiнулi пяцёра паўдзённакарэйскiх маракоў.
XS
SM
MD
LG