Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:27 ]  Прычына гібелі субмарыны "Курск" - выбух вучэбнай тарпеды


МАСКВА. Генэральны пракурор Расеi Уладзiмер Усьцiнаў сёньня афiцыйна абвесьцiў пра завершаньне сьледства ў справе пагiбелi атамнай субмарыны “Курск” у жнiўнi 2000 году. Сьледства прызнала, што прычынаю катастрофы стаў выбух кампанэнтаў палiва вучэбнай тарпеды. Паводле высноваў экспэртаў, усе 118 маракоў Курску загiнулi не пазьней, як праз восем гадзiнаў пасьля выбуху, таму ратавальнiкi ня мелi шанцаў уратаваць хоць каго-небудзь зь iх. Усьцiнаў заявiў, што экiпаж не вiнаваты ў трагедыi. Крымiнальная справа адносна распрацоўшчыкаў тарпеды спыненая.
XS
SM
MD
LG