Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:26 ]  Хавіер Саляна распачаў турнэ па краінах Паўдзённай Азыі


ДЭЛІ. Каардынатар мiжнароднай палiтыкi Эўрапейскага Зьвязу Хавiер Саляна распачаў паездку па краiнах Паўдзённай Азii. Сёньня ў Дэлi ён абмеркаваў зь мiнiстрам замежных справаў Індыi Яшвантам Сiнхам i iншымi афiцыйнымi асобамi шляхi разьвязаньня iндыйска-пакiстанскага канфлiкту з-за Кашмiру. У сыботу Саляна наведае Ісьлямабад, дзе мае сустрэцца з пакiстанскiм прэзыдэнтам Пэрвэзам Мушарафам i кiраўнiком зьнешнепалiтычнага ведамства Інамулам Хакам. Сёньня ж у справе перамоваў пра аслабленьне напружанасьцi ў iндыйска-пакiстанскiх стасунках у Паўдзённую Азiю прыбывае i дзяржсакратар ЗША Колiн Паўэл.
XS
SM
MD
LG