Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:25 ]  Самы важны сьведак на працэсе супраць Мілошавіча імкнецца абяліць былога прэзыдэнта Югаславіі


ГААГА. Былы кiраўнiк службы бясьпекi Сэрбii Радэ Маркавiч спрабуе абялiць Слабадана Мiлошавiча, абвiнавачанага ў ваенных злачынствах. У часе сёньняшняга допыту ў Гаагскiм трыбунале, дзе разьбiраецца справа былога прэзыдэнта Югаславii, Маркавiч адмаўляў, што ў часе вайны ў Косаве ў 1999 годзе югаслаўскiя войскi забiвалi i выганялi альбанцаў. Паводле сьведкi, перад узброенымi сiламi i войскам Мiнiстэрства ўнутраных справаў стаяла задача – гарантаваць бясьпеку i стабiльнасьць у правiнцыi. Маркавiч дадаў, што асобныя вайскоўцы, якiя зрабiлi ў Косаве злачынствы, былi за гэта асуджаныя. Учора ў судзе Маркавiч, якi лiчыцца самым важным сьведкам, прызнаў, што ў часе вайны ў Косаве i вайскоўцы, i палiцыя падпарадкоўвалiся непасрэдна Мiлошавiчу.
XS
SM
MD
LG