Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:21 ]  Ізраільскія танкі і бульдозэры разбурылі палестынскія майстэрні на вырабу зброі


ЕРУСАЛІМ. Паводле iзраiльскiх вайскоўцаў, у часе сёньняшняй начной апэрацыi з выкарыстаньнем танкаў i бульдозераў у Паласе Газа разбураныя некалькi майстэрняў, у якiх выраблялася зброя. Прадстаўнiкi iзраiльскага прэм’ер-мiнiстра Арыэля Шарона заяўляюць, што рэйд быў наладжаны ў адказ на ракетны ўдар палестынцаў па iзраiльскiх аб’ектах. Сёньня ранiцай у Паласе Газа каля гэбрайскага паселiшча быў абстраляны аўтобус. Ахвяраў няма, бо аўтобус быў браняваны. Сёньня ж адбылася перастрэлка i на Заходнiм беразе Ярдану ў горадзе Калькiлiя. Ёсьць параненыя.
XS
SM
MD
LG