Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:35 ]  Ізраіль зьбіраецца размарозіць 43 мільёны даляраў Палестынскай аўтаноміі


ЕРУСАЛІМ. Ізраiль мае намер размарозiць частку сродкаў, якiя знаходзяцца на рахунках Палестынскай аўтаномii. Два гады таму, калi пачаўся цяперашнi крызыс, iзраiльскiя ўлады заблякавалi 430 мiльёнаў даляраў на рахунках, куды iдуць сродкi ад падаткаў i мытаў. Ізраiль патрабаваў, каб палестынскае кiраўнiцтва распрацавала мэханiзам кантролю за iх выкарыстаньнем. Аднак, сёньня iзраiльскi мiнiстар замежных справаў Шымон Пэрэс заявiў, што Ізраiль пракантралюе, як палестынскiя лiдэры будуць трацiць вылучаныя iм 43 мiльёны даляраў – 10 адсоткаў ад сумы. Ізраiль таксама паведамiў, што зьбiраецца вывесьцi войскi з асобных гарадоў на Заходнiм беразе Ярдану i паслабiць рэжым камэнданцкай гадзiны на палестынскiх тэрыторыях. Эўрапейскi Зьвяз сёньня вiтаў iзраiльскiя iнiцыятывы.
XS
SM
MD
LG