Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:06 ]  Працягваецца падзеньне курсу акцыяў на буйнейшых біржах сьвету


ТОКІЁ. На бiржах Эўропы i Азii сёньня зноў адбылося падзеньне курсу акцыяў пасьля паведамленьня пра новыя скандалы ў амэрыканскiх карпарацыях. У Токiё асноўны бiржавы пакажчык упаў на два i 6 дзесятых адсоткi, у Ганконгу – болей за тры. На эўрапейскiх бiржах курс сёньня аказаўся самым нiзкiм за апошнiя 5 гадоў. У Злучаных Штатах учора стала вядома пра два новыя скандалы ў буйных карпарацыях. Гэтым разам далучанымi да фiнансавых махiнацыяў i падробцы бухгальтарскай справаздачнасьцi сталi два банкi – “Сiтыгруп” i “Джэй Пi Морган Чэйз”. Амэрыканскiя бiржавыя пакажчыкi ўчора працягвалi панiжацца.
XS
SM
MD
LG