Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:04 ]  ААН абмяркоўвае пратакол пра невыкарыстаньне катаваньняў


НЬЮ-ЁРК. Арганiзацыя Аб’еднаных Нацыяў распачынае сёньня абмеркаваньне мiжнароднага пратаколу пра невыкарыстаньне катаваньняў. Паводле дакумэнту, мяркуецца наладжваньне мiжнародных iнспэкцыяў усiх месцаў зьняволеньня ў сьвеце з мэтай пацьверджаньня факту невыкарыстаньня катаваньняў. Адпаведную канвэнцыю ўжо ратыфiкавалi болей як 130 краiнаў сьвету. ЗША пакуль адмаўляюцца падпiсваць гэты дакумэнт i патрабуюць яго дапрацоўкi на той падставе, што ён дазваляе iнспэкцыю вязьнiцаў у розных штатах бяз згоды iх губэрнатараў. Каб набыць моц закону, пратакол мае быць ухваленым бальшынёй сябраў Генэральнай Асамблеi ААН.
XS
SM
MD
LG