Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:02 ]  Сутычкі паміж таджыцкімі і паштунскімі плямёнамі набылі новы размах


ЧАМАН. ПАКІСТАН. Этнiчныя таджыцкiя i паштунскiя палявыя камандзеры сёньня зноў распачалi ўзброенае супрацьстаяньне. Прадстаўнiк паштунскага камандзера Аманулаха Хана паведамiў, што сутычкi адбываюцца з прычыны барацьбы за кантроль над старой савецкай авiябазай каля Шынданда, што знаходзiцца на адлегласьцi 120 кiлямэтраў на поўдзень ад Гэрату. З удзелам дэлегацыi пераходнага ўраду ў панядзелак было заключанае замiрэньне. Аднак прадстаўнiк Аманалуха Хана абвiнавацiў сiлы, ляяльныя да губэрнатара Гэрату таджыка Ісмаiла Хана ў парушэньнi ўмоваў замiрэньня. Кiраўнiк аховы Ісмаiла Хана ў сваю чаргу заявiў, што агонь адкрыты па рэштках Талiбану, якiх ачольвае Аманулах Хан, i паведаміў, што менавiта яны распачалi ўзброенае супрацьстаяньне ў нядзелю. Заявы абодвух бакоў пакуль немагчыма праверыць.
XS
SM
MD
LG