Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:57 ]  Ізраіль пацьвярджае гатоўнасьць вывесьці свае войскі з двух палестынскіх гарадоў


ЕРУСАЛІМ. Ізраiль не адмаўляецца ад абвешчанага колькi дзён таму пляну вывесьцi войскi з гарадоў Гэброн i Бiтлеем на Заходнiм беразе Ярдану, калi палестынскiя ўлады возьмуць на сябе адказнасьць за захаваньне парадку на гэтых тэрыторыях. Мiнiстар замежных справаў Ізраiлю Шымон Пэрэс заявiў сёньня пасьля паседжаньня кабiнэту мiнiстраў, што войскi могуць быць выведзеныя таксама з гораду Рамалах. Будуць разблякаваныя рахункi, на якiх знаходзяцца болей як 30 мiльёнаў даляраў, накiраваных усясьветнай супольнасьцю Палестынскай аўтаномiii ў выглядзе дапамогi. Паводле Пэрэса, найблiжэйшым часам тысячы палестынцаў атрымаюць дазволы на працу ў Ізраiлi. Ізраiльскiя афiцыйныя асобы абверглi паведамленьнi пра тое, што непасрэдна перад бамбаваньнем Газы экстрэмiсцкiя групоўкi былi гатовыя абвесьцiць пра спыненьне агню. Адначасна кiраўнiцтва краiны прызнае, што дадзеныя выведкi пра месца знаходжаньня аднаго зь лiдэраў руху “Хамас” Салаха Шэхады былi недакладнымi. У вынiку бомбавага ўдару па жылым квартале ў Газе Шэхада быў забiты. Загiнулi яшчэ 14 чалавек, 9 зь iх – дзецi.
XS
SM
MD
LG