Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:16 ]  Украіна:пахаваньне гарнякоў, загіблых у выніку выбуху на капальні "Юбілейная"


КІЕЎ. У Украiне ў горадзе Першамайск сёньня адбылiся пахаваньнi шасьцёх гарнякоў, загiблых у нядзелю ў вынiку выбуху на капальнi “Юбiлейная”. У шпiталях застаюцца 16 чалавек, двое зь iх – у цяжкiм стане. Першы вiцэ-прэм’ер Украiны Алег Дубiна заявiў, што галоўная прычына аварыi – парушэньне правiлаў тэхнiкi бясьпекi ў часе выбуховых працаў, якiя ладзiлiся ў нядзелю, а таксама неахайная эксплюатацыя электрычных прыбораў у капальнi. Сёньня тры службовыя асобы шахты “Юбiлейная” арыштаваныя. Ад пачатку году на капальнях украiны загiнулi болей як 150 гарнякоў.
XS
SM
MD
LG