Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:11 ]  Новым лідэрам англіканскай царквы будзе архіэпіскап Уэльскі Роўэн Уільямс


ЛЁНДАН. Архiэпiскап Уэльскi Роўэн Уiльямс стане новым архiэпiскапам Кантэрбэрыйскiм – духовым лiдэрам пасьлядоўнiкаў англiканскай царквы ва ўсiм сьвеце. Джордж Кэры, якi зараз займае пасаду, у кастрычнiку iдзе ў адстаўку. Уiльямс не прымае палiтыкi ЗША ў Афганiстане i Іраку. У сацыяльнай галiне ён прытрымваецца лiбэральных поглядаў – падтрымвае сьветароў-гомасэксуалiстаў, лiчыць, што жанчыны могуць быць эпiскапамi, i нават не пярэчыць шлюбу брытанскага спадчыннага прынца Чарльза зь ягонай сяброўкай Камiлай Паркер Боўлс, нягледзячы на тое, што абое разьведзеныя.
XS
SM
MD
LG