Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:58 ]  Улады Кітаю адхіляюць абвіначваньні ў злаўжываньні сродкаў Дэмаграфічнага Фонду ААН


ПЭКІН. Улады Кiтаю адхiляюць абвiнавачаньнi, што грошы Дэмаграфiчнага фонду Арганiзацыi Аб’еднаных Нацыяў iдуць, сярод iншага, на праграму прымусовай стырылiзацыi. Пра тое, што Кiтай забiрае з фонду грошы на гэтую праграму дзеля абмежаваньня нараджальнасьцi, заявiлi ўчора Злучаныя Штаты i адначасна заведамiлi ААН, што спыняюць фiнансаваньне Дэмаграфiчнага фонду. Прадстаўнiк кiтайскай дзяржаўнай камiсii ў плянаваньнi сям’i цьвердзiць, што грошы фонду знаходзяцца пад строгiм кантролем i выдаюцца на асьветнiцкую працу i мэдычнае абслугоўваньне насельнiцтва ў бедных раёнах краiны.
XS
SM
MD
LG