Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:43 ]  У Палестыне абвешчаны "дзень гневу"


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскi Зьвяз i Арганiзацыя Аб’еднаных Нацыяў зганiлi ракетны ўдар, якi нанёс мiнулай начы Ізраiль па трохпавярховаму дому ў горадзе Газа. У вынiку атакi загiнулi лiдэр узброенага крыла групоўкi “Хамас” шэйх Салах Шэхад i 13 цывiльных палестынцаў. Сярод iх – 8 дзяцей. Параненыя болей як 145 чалавек. 49-гадовы Салах Шэйх нясе наўпроставую адказнасьць за шматлiкiя тэракты i напады на iзраiльцаў. Прэм’ер-мiнiстар Ізраiлю Арыэль Шарон выказаў шкадаваньне, што загiнулi цывiльныя людзi, адначасна заклiкаўшы iзраiльскi народ быць гатовымi да атакаў у адказ. Усе бяз выключэньня палестынскiя радыкальныя групоўкi паклялiся адпомсьцiць Ізраiлю за гэты акт. Сёньняшнi дзень на палестынскiх тэрыторыях абвешчаны “днём гневу”.
XS
SM
MD
LG