Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:34 ]  Французкія ўлады пачынаюць барацьбу з антысэмітамі


ПАРЫЖ. Французкiя ўлады будуць весьцi зацятую барацьбу з асобамi, далучанымi да антысэмiцкiх акцыяў i аддаваць iх пад суд. З такой заявай выступiў прэм’ер-мiнiстар Францыi Жан-П’ер Рафрэн у Парыжы на мэмарыяльнай цырымонii, прысьвечанай 60-годзьдзю дэпартацыi парыскiх гэбраяў у нацысцкiя лягеры сьмерцi. У лiпенi 1942 году болей як 13 тысячаў гэбраяў – жыхароў Парыжу i прымесьцяў – былi загнаныя на ровэрны стадыён, а адтуль выпраўленыя ў канцлягеры. Разам за гады другой усясьветнай вайны каля 75 тысячаў французкiх гэбраяў былi накiраваныя ў канцлягеры, амаль усе яны загiнулi.
XS
SM
MD
LG