Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:26 ]  Перамовы паміж Гішпаніяй і Марока наконт далейшага лёсу выспы Перахіль


РАБАТ. Мiнiстар замежных справаў Гiшпанii Ана Паласiо сёньня прыбыў у сталiцу Марока дзеля перамоваў са сваiм мараканскiм калегам Махамэдам Бэнаiсам. Мiнiстры абмяркоўваюць шляхi зьмяншэньня напружанасьцi памiж краiнамi, што ўзьнiкла пасьля акупацыi мараканскiмi вайскоўцамi гiшпанскай ненаселенай выспы Пэрэхiль. Пазьней гiшпанскiя сiлы выцiснулi мараканцаў з выспы. Сустрэча мiнiстраў замежных справаў Гiшпанii i Марока стала вынiкам перамоваў, якiя вёў з абедзьвюма краiнамi дзяржсакратар ЗША Колiн Паўэл. Чакаецца, што Гiшпанiя i Марока дойдуць да згоды назаўсёды пакiнуць выспу ненаселенай.
XS
SM
MD
LG