Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:23 ]  Аварыя на ўкраiнскай капальнi магла быць выклiканая плянавай выбуховай працай.


КІЕЎ. Паводле ўкраiнскага ўраду, аварыя на ўкраiнскай капальнi “Юбiлейная” магла быць выклiканая плянавай выбуховай працай на прадпрыемстве. Паведамляецца, што выбух мэтану адбыўся ў нядзелю на глыбiнi 260 мэтраў. У капальнi ў гэты момант знаходзiлiся болей як 400 гарнякоў. 6 чалавек загiнулi, каля 20 параненыя. Сямёра зь iх знаходзяцца ў шпiталi ў цяжкiм стане. Гэта другая буйная аварыя на капальнях Украiны ад пачатку месяца. 7 лiпеня ў Данецкай вобласьцi адбылася аварыя, ахвярамi якой сталi 35 гарнякоў. Сёлета разам загiнулi ў ўкраiнскiх капальнях 150 гарнякоў.
XS
SM
MD
LG