Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:20 ]  Рашэньне Эўразьвязу пра эканамiчныя санкцыi супраць Злучаных Штатаў адкладзенае да 30 верасьня


БРУСЭЛЬ. Мiнiстры замежных справаў Эўрапейскага Зьвязу падтрымалi прапанову Эўракамiсii адкласьцi да 30 верасьня рашэньне пра эканамiчныя санкцыi супраць Злучаных Штатаў у адказ на тое, што ЗША ў сакавiку сёлета значна павялiчыў тарыфы на iмпарт сталi. Гэтакiм чынам яны спрабуюць абаранiць сваю сталелiцейную прамысловасьць. Эўразьвяз у адказ мае ўвесьцi абмежаваньнi на ўвоз у свае краiны шэрагу амэрыканскiх тавараў коштам болей за 300 мiльёнаў даляраў. Міністры замежных справаў Эўразьвязу таксама заклiкалi сёньня былыя югаслаўскiя рэспублiкi паскорыць вяртаньне ўцекачоў, якiя пакiнулi свае дамы ў вынiку войнаў на Балканах 1990- гадоў. У сумеснай заяве мiнiстраў падкрэсьлiваецца, што стварэньне ўмоваў дзеля вяртаньня ўцекачоў будзе галоўным фактарам у разглядзе пытаньня пра далучэньне гэтых краiнаў да Зьвязу.
XS
SM
MD
LG