Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:53 ]  На Кіпры адзначаецца 28-я гадавіна высадкі на выспу турэцкіх войскаў


НІКАСІЯ. На Кiпры сёньня адзначаецца 28-я гадавiна высадкi турэцкiх войскаў у паўночнай частцы выспы. У Турэцкай рэспублiцы Паўночнага Кiпру, якую прызнае толькi Анкара, адбыўся ваенны парад. Лiдэр туркаў-кiпрыётаў Раўф Дэнкташ заклiкаў усясьветную супольнасьць прызнаць незалежнасьць Паўночнага Кiпру. Прэзыдэнт Рэспублiкi Кiпар Глафкас Клярыдэс, наадварот, падкрэсьлiў неабходнасьць аб’яднаньня турэцкай i грэцкай часткаў выспы да 2004 году, калi Кiпар мае далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу. 20 лiпеня 1974 году Турэччына накiравала войскi на поўнач Кiпру, населеную туркамi-кiпрыётамi. Гэта адбылося пасьля таго, як на гэцкiм Кiпры адбылася спроба перавароту, мэтай якога было далучэньне выспы да Грэцыi.
XS
SM
MD
LG