Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:25 ]  Калумбійскі самалёт зрабіў вымушанную пасадку


МАДРЫД. Самалёт калюмбiйскiх авiялiнiяў, якi выконваў рэйс з Баготы ў Мадрыд, ажыцьцявiў сёньня вымушаную пасадку на ваеннай базе ў ваколiцах гiшпанскай сталiцы. Паводле гiшпанскай палiцыi, прычынай зьмены маршруту сталi паводзiны аднаго з пасажэраў, якi, знаходзячыся ў нецьвярозым стане, стаў махаць нажом. Экiпаж ацанiў гэта як спробу ўгону самалёту. Нiхто са 150 чалавек, якiя знаходзiлiся на борце авiяляйнэру, не пацярпеў. Прадстаўнiк амбасады Калюмбii ў Мадрыдзе паведамiла, што ў iнцыдэнце былi замешаныя два нецьвярозых пасажэры. Але яна лiчыць, што iхныя паводзiны нельга ўважаць за спробу ўгону самалёту.
XS
SM
MD
LG