Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:52 ]  Хусэйн заклiкаў народ Іраку абаранiць краiну ад магчымай агрэсii


БАГДАД. Прэзыдэнт Садам Хусэйн заклiкаў народ Іраку абаранiць краiну ад магчымай агрэсii I заявiў, што нiякiя вонкавыя сiлы ня здолеюць зьвергнуць ягоны ўрад. Гэтая заява прагучэла сёньня ў часе выступу Хусэйна на ўрачыстасьцi, прысьвечанай 34-й гадавiне рэвалюцыi, якая прывяла яго да ўлады. Хусэйн падкрэсьлiў, што яго нiколi не перамогуць тыя, каго ён назваў “злом, тыранамi I зьнявольнiкамi сьвету”. На мiнулым тыднi прэзыдэнт Злучаных штатаў Джордж Буш чарговым разам паўтарыў, што ён выкарыстае ўсе магчымыя сродкi дзеля зьвяржэньня рэжыму Садама.
XS
SM
MD
LG