Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:50 ]  Ізраiль скасаваў перамовы з палестынцамi ў эканамiчных пытаньнях


ЕРУСАЛІМ. Ізраiль скасаваў прызначаныя на сёньня перамовы з палестынцамi ў эканамiчных пытаньнях. Прычынаю – учорашнi тэрарыстычны акт, у вынiку якога 7 iзраiльцаў загiнулi І ня меней як 20 былi параненыя. Адказнасьць за злачынства ўзялi на сябе адразу чатыры палестынскiя групоўкi, сярод iх “Хамас”. Сёньня ранiцай былi забiтыя чатыры iзраiльскiя вайскоўцы ў часе пошуку тэрарыстаў. У перастрэлцы таксама забiты адзiн палестынец. Мiнiстар абароны Ізраiлю Бiньямiн Бэн-Элiэзэр заявiў, што няспынны тэрор робiць немагчымым вывад iзраiльскiх падразьдзяленьняў з палестынскiх гарадоў на Заходнiм беразе Ярдану, куды яны ўвайшлi ў чэрвенi.
XS
SM
MD
LG