Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:33 ]  7 чалавек забітыя ў вынiку новага тэракту супраць iзраiльцаў


ЕРУСАЛІМ. Паводле афіцыйных паведамленьняў ізраільскіх уладаў, сем чалавек былі забітыя і найменей 15 параненыя ў выніку нападу палестынскіх экстрэмістаў на ізраільскі аўтобус ля ўезду ў ізраільскае паселішча Эмануэль на заходнім беразе Ярдану. Паводле ізраільскага радыё, палестынцы выбухнулі бомбу на дарозе, па якой ехаў аўтобус, а затым абстралялі з засады людзей, якія спрабавалі ўратавацца. Пад агонь трапілі таксама некалькі легкавікоў, якія на той момант знаходзіліся ля аўтобусу. 10 чалавек былі забітыя у падобнай сытуацыі і ў гэтым самым раёне ў сьнежні летась.
XS
SM
MD
LG