Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:26 ]  ЗША, ААН, Эўразьвяз i Расея абмяркоўваюць сытуацыю на Блiзкiм Усходзе


НЬЮ-ЁРК. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колiн Паўэл лiчыць, што Ясiр Арафат можа адыгрываць сымбалiчную ролю ў кiраўнiцтве Палестынскай аўтаномii пасьля яго рэфармаваньня. Аднак, на думку дзяржсакратара, жыцьцёва важна, каб зьвiлiся новыя палестынскiя лiдэры. Гэтую заяву Колiн Паўэл зрабiў напярэдаднi паседжаньня прадстаўнiкоў ЗША, ААН, Эўрапейскага Зьвязу i Расеi, якое распачынаецца сёньня ў Нью-Ёрку. Генэральны сакратар Арганiзацыi Аб’еднаных Нацыяў Кофi Анан, адзiн зь кiраўнiкоў Эўразьвязу Хавiер Саляна I мiнiстар замежных справаў Расеi Ігар Іваноў не падзяляюць пазыцыi Злучаных Штатаў пра неабходнасьць адхiленьня Арафата ад улады.
XS
SM
MD
LG