Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:24 ]  Індыйская апазыцыя патрабуе адстаўкi мiнiстра ўнутраных справаў


ДЭЛІ. У Індыi апазыцыя ўсклала на ўрад вiну за апошнiя падзеi ў Кашмiры i запатрабавала адстаўкi мiнiстра ўнутраных справаў Лалы Крышны Адванi за няздольнасьць абаранiць цывiльнае насельнiцтва ад нападаў iсьлямскiх экстрэмiстаў. Чакаецца, што сёньня Адванi выступiць перад iндыйскiм парлямэнтам з заявай у гэтым пытаньнi. Два днi таму ў вынiку нападу падазраваных iсьлямскiх баявiкоў на жыхароў iндыйскай часткi Кашмiру загiнулi 28 чалавек, 33 – параненыя. Мiнiстар абароны Індыi Джордж Фэрнандэс усклаў на Пакiстан адказнасьць за гэты напад. Пакiстан адхiляе абвiнавачаньнi.
XS
SM
MD
LG