Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:23 ]  Урадавая каалiцыя Турэччыны згубiла бальшыню ў парлямэнце


АНКАРА. Урадавая каалiцыя Турэччыны згубiла бальшыню ў парлямэнце ў вынiку масавага зыходу з Дэмакратычнай левай партыi, якую ачольвае прэм’ер-мiнiстар Бюлент Эджэвiт. Сёньня партыю пакiнулi яшчэ шэсьць дэпутатаў парлямэнту. На мiнулым тыднi з партыi выйшлi дзесяткi дэпутатаў, а сем сябраў кабiнэту мiнiстраў падалi ў адстаўку, заявiўшы, што стан здароўя не дазваляе прэм’еру выконваць свае абавязкi. Учора спiкер заканадаўчага сходу абвесьцiў пра склiканьне 1 верасьня надзвычайнай сэсii, на якой будзе пастаўленае пытаньне пра датэрмiновыя выбары.
XS
SM
MD
LG