Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:28 ]  Эгiпет супраць адхiленьня ад улады Арафата


АЛЕКСАНДРЫЯ. ЭГІПЕТ. Мiнiстар абароны Ізраiлю Бэньямiн Бэн-Элiэзэр абмяркоўвае сёньня з прэзыдэнтам Эгiпту Хосьнi Мубаракам iзраiльскiя намаганьнi iзаляваць палестынскага лiдэра Ясiра Арафата. Бэн-Элiэзэр спрабуе пераканаць Мубарака – аднаго з уплывовых лiдэраў арабскага сьвету, што выбары новага кiраўнiка аўтаномii замест Ясiра Арафата – адзiны магчымы шлях аднаўленьня мiрнага працэсу на Блiзкiм Усходзе. Аднак Мубарак у сёньняшнi iнтэрвiю зноў заявiў, што адхiленьне Арафата ад улады было б вялiкай памылкай, паколькi Арафат карыстаецца падтрымкай палестынцаў i толькi ён павiнен весьцi мiрныя перамовы зь Ізраiлем. У аўторак у Нью-Ёрку адбудзецца сустрэча прадстаўнiкоў ЗША, ААН, Эўразьвязу i Расеi, на якой будуць абмяркоўвацца прапановы прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша дзеля ўрэгуляваньня крызысу на Блiзкiм Усходзе. У паседжаньнях возьмуць удзел мiнiстры замежных справаў Эгiпту i Ярданii.
XS
SM
MD
LG