Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:25 ]  У iндыйскiм горадзе Джаму зачыненыя школы i крамы


ДЖАМУ. ІНДЫЯ. У горадзе Джаму, зiмняй сталiцы iндыйскага штату Джаму i Кашмiр, сёньня зачыненыя школы i крамы, не працуе грамадзкi транспарт. Паводле мясцовых уладаў, iндуiсцкiя нацыяналiсты заклiкалi насельнiцтва да аднадзённага страйку на знак пратэсту супраць няздольнасьцi ўраду забясьпечыць бясьпеку грамадзянаў. У сыботу ў горадзе быў зьдзейсьнены тэракт, ахвярамi якога сталi 28 чалавек. Індыя ўсклала адказнасьць за яго на Пакiстан. Пакiстанскае кiраўнiцтва зганiла масавае забойства мiрных жыхароў у Джаму.
XS
SM
MD
LG