Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:26 ]  У Турэччыне паглыбляецца ўрадавы крызыс


У Турэччыне паглыбляецца ўрадавы крызыс. Сёньня партыю, якую ачольвае прэм’ер-міністар Турэччыны Бюлент Эджэвіт, пакінуў яшчэ адзін, ужо 45-ы, дэпутат парлямэнту Алі Тэкін. Ён выступіў супраць рашэньня Эджэвіта адхіліць прапанову склікаць датэрміновыя выбары. Эджэвіт, якому зараз 77 гадоў, адмаўляецца дабраахвотна пайсьці ў адстаўку. Аднак, колькасьць прадстаўнікоў ягонай партыі ў парлямэнце зьменшылася са 128-і яшчэ тыдзень таму да 83-х. Цягам апошніх дзён урад пакінулі 7 міністраў, сярод іх уплывовы міністар замежных справаў Ісмаіл Джэм. Сёньня новая партыя, пра стварэньне якой учора абвесьціў Джэм, заявіла пра свой намер дасягнуць паразуменьня са старэйшай у краіне лева-цэнтрысцкай Рэспубліканскай народнай партыяй. Калі адбудзецца дамоўленасьць, уплыў партыі Эджэвіта будзе канчаткова згублены.
XS
SM
MD
LG