Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:18 ]  Ірацкая апазыцыя абмяркоўвае магчымасьці зьвяржэньня Хусэйна


ЛЁНДАН. Каля 90 былых афіцэраў ірацкага войска і лідэры апазыцыі Іраку працягваюць у Лёндане перамовы пра магчымасьці зьвяржэньня рэжыму Садама Хусэйна і далейшых пэрспэктывах краіны. Гэтыя перамовы працягнуцца тры дні. Дакладнае месца, дзе адбываецца сустрэча, не вядомае. Былы ірацкі генэрал Халед Шамс-аль Дын быў ініцыятарам правядзеньня перамоваў. Паведамляецца, што да іх арганізацыі ЗША ня маюць дачыненьня. Мінулым тыднем прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш пацьвердзіў свой намер выкарыстаць усе магчымыя сродкі дзеля адхіленьня ад улады Садама.
XS
SM
MD
LG