Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:58 ]  ААН дасягнула кампамісу ў пытаньні Міжнароднага крымінальнага суду


22,36. Нью-Ёрк. Савет Бясьпекі ААН аднагалосна пагадзіўся на кампраміс у пытаньні Міжнароднага крымінальнага суду. Было вырашана часова не дапушчаць, каб прадстаўнікі краінаў, што не ратыфікавалі дамову аб стварэньні Міжнароднага крымінальнага суду, пераследаваліся ім. Галасаваньне адбылося пасьля трох тыдняў інтэнсыўных спрэчак і перамоваў пра лёс міратворчых місіяў. Злучаныя Штаты пагражалі накласьці вета на існаваньне міжнародных сілаў у тым выпадку, калі ня будзе гарантаваны імунітэт амэрыканскім вайскоўцам. Праз год гэта рэзалюцыя будзе перагледжаная. Адразу пасьля галасаваньня былі адноўленыя міратворчыя місіі ў Босьніі і на Балканах.
XS
SM
MD
LG