Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:29 ]  Вызначаны новы статус Гібралтару


ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро паведаміў, што ўрады ягонай краіны і Гішпаніі дасягнулі пагадненьня пра статус Гібралтару. Дагэтуль Гібралтар зьяўляўся брытанскай калёніяй, якая знаходзілася на брытанскай тэрыторыі. Дамоўленасьць прадугледжвае, што Вялікая Брытанія і Гішпанія будуць сумесна кіраваць Гібралтарам. Празь некалькі месяцаў адбудзецца сустрэча Стро зь міністрам замежных справаў Гішпаніі, у часе якой будзе прынятае канчатковае рашэньне пра далейшы лёс Гібралтару. А пакуль што за Гібралтарам пакідаецца права на самакіраваньне. Яго жыхары захоўваюць брытанскае грамадзянства, але могуць атрымаць і гішпанскае.
XS
SM
MD
LG