Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:23 ]  У Паласе Газа -- чарговыя ахвяры


ЕРУСАЛІМ. Паводле палестынскіх крыніцаў, сёньня два чалавекі былі забітыя ў часе ізраільскага нападу ў Паласе Газа. Гэта былі палестынскі паліцыянт і 13-гадовы хлопчык. Яшчэ два чалавекі сур’ёзна параненыя. Таксама паведамляецца, што палестынскі журналіст загінуў ад ранаў, якія ён атрымаў у часе ўчорашняга нападу ізраільцаў на горад Джэнін. Тым часам, міністар абароны Ізраілю Бінджамін Бэн-Эліэзэр заявіў, што за апошнія тры тыдні ізраільскія войскі арыштавалі 15 палестынцаў -- патэнцыйных самагубцаў.
XS
SM
MD
LG