Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:14 ]  Паглыбляецца ўрадавы крызыс у Турэччыне


АНКАРА. Міністар замежных справаў Турэччыны Ісмаіл Джэм, які ўчора заявіў пра сваю адстаўку, сёньня абвесьцііў, што стварае новую палітычную партыю. Стратэгічная лінія партыі – дамагацца далучэньня краіны да Эўразьвязу. Джэм заявіў, што новы рух будзе шукаць шляхі выйсьця Турэччыны з эканамічнага крызысу і правядзеньня рэформаў у пытаньнях правоў чалавека. У склад новай партыі ўвойдуць таксама міністар эканомікі Кемал Дэрвіш і былы віцэ-прэм’ер Нузамэтын Азкан. Джэм лічыць, што кабінэт Эджэвіта ня можа эфэктыўна працаваць. 77-гадовы Эджэвіт па-ранейшаму адхіляе патрабаваньні дабраахвотна пайсьці ў адстаўку. Новым міністрам замежных справаў прызначаны былы намесьнік міністра Сукру Сіна Гурэл.
XS
SM
MD
LG