Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:23 ]  Урад Турэччыны на мяжы поўнага развалу


АНКАРА. Урад Турэччыны на мяжы поўнага развалу. Урадавы крызыс паглыбіўся сёньня пасьля таго, як падалі ў адстаўку міністар замежных справаў Ісмаіл Джэм і міністар эканомікі Кемаль Дэрвіш. Джэм сказаў, што ён заўтра растлумачыць, чаму пакінуў міністэрскую пасаду і кіраваную прэм’ер-міністрам Бюлентам Эджэвітам Дэмакратычную левую партыю. Ісмаіл Джэм – адзін з найбольш уплывовых палітыкаў Турэччыны – займаў пасаду кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства пры трох розных урадах ад 1997 году. Пазьней стала вядома, што на просьбу Эджэвіта міністар эканомікі вырашыў застацца на пасадзе. Раней у адстаўку падалі шэсьць міністраў, уключна зь віцэ-прэм’ерам Гусамэтынам Азканам. Таксама болей за 35 дэпутатаў парлямэнту выйшлі з партыі Эджэвіта. Урадавы крызыс робіць праблематычнай магчымасьць 77-гадовага і хворага Эджэвіта надалей кіраваць урадам. Адначасна пакінуўшыя ўладу патрабуюць датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG