Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:19 ]  У ЗША ўтвараецца Дэпартамэнт унутранай бясьпекі


ВАШЫНГТОН. Сёньня кіруючыя асобы ўраду ЗША заклікалі Кангрэс падтрымаць прапанову прэзыдэнта Джорджа Буша ўтварыць Дэпартамэнт унутранай бясьпекі дзеля барацьбы з тэрарызмам. Выступаючы перад сябрамі Палаты прадстаўнікоў, Дзяржсакратар Колін Паўэл, міністар абароны Доналд Рамсфэлд, міністар фінансаў Пол О’Ніл і генэральны пракурор Джон Эшкрафт гаварылі пра неабходнасьць аб’яднаньня ўсіх рэсурсаў дзеля запабяганьня тэрарызму і каардынаваньня іх дзейнасьці. Мяркуецца, што ў новым ведамстве будуць працаваць 170 тысячаў чалавек, а яго гадавы буджэт складзе 38 мільярдаў даляраў. У ЗША ўтвараецца Дэпартамэнт унутранай бясьпекі
XS
SM
MD
LG