Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:17 ]  Іранскі аятала Тахеры атрымвае падтрымку


ТЭГЕРАН. Іранскія спэцслужбы забаранілі газэтам краіны друкаваць якія заўгодна камэнтары ў дачыненьні да адстаўкі аяталы Джалялэдына Тахеры. Гэты аятала быў рэфармістам, ён зьяўляўся духовым лідэрам гораду Ісфахан. Ён выступіў супраць ахвяраваньня правамі і свабодамі ў Іране.Адначасна ён абвінаваціў іранскіх кансэрватараў у тым, што яны замінаюць нармальнай працы парлямэнту і зганіў абмежаваньне свабоды прэсы, а таксама незаконныя арышты дысыдэнтаў.Тахеры ў сваёй заяве крытыкуе духовага лідэра краіны Аяталу Алі Хамэйні. За гэта, дарэчы, ён можа быць пакараны турэмным зьняволеньнем.Учора ўвечары заяву Тахеры падтрымалі 125 з 290 сябраў парлямэнту, а сёньня -- прадстаўнікі самай вялікай партыі рэфармістаў, якой кіруе брат прэзыдэнта. Іранскі аятала Тахеры атрымвае падтрымку
XS
SM
MD
LG