Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:15 ]  ААН заклікае паскорыць дапамогу Афганістану


ЖЭНЭВА. Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў папярэджвае, што калі Афганістан не атрымае да канца гэтага году 800 мільёнаў даляраў, краіна можа скаціцца да анархіі і апынуцца ва ўладзе палявых камандзераў. З папярэджаньнем выступіў сёньня на нарадзе 15 краінаў-донараў у Жэнэве намесьнік Генэральнага сакратара ААН у гуманітарных пытаньнях Кенза Асіма. Паводле яго, грошы неабходныя для аднаўленьня жыцьцёва важных інфраструктураў краіны. У лютым ААН зьвярнулася да міжнароднай супольнасьці з просьбай тэрмінова аказаць Афганістану дапамогу коштам паўтары мільярды даляраў. Палова гэтых грошай ужо патрапіла ў краіну. Аднак, у апошнія месяцы тэмпы дапамогі зьнізіліся. Тым часам, ААН атрымала абяцаньне ад уплывовых палявых камандзераў на поўначы Афганістану, што яны зробяць захады дзеля абароны ўцекачоў, якія вяртаюцца ў родныя мясьціны. ААН заклікае паскорыць дапамогу Афганістану
XS
SM
MD
LG