Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:57 ]  Гішпанская "Тыгрыца" асуджаная на 87 гадоў зьняволеньня


МАДРЫД. Суд у Гішпаніі вырак на 87 гадоў зьняволеньня тэрарыстку – сябра арганізацыі баскаў-сэпаратыстаў ЭТА. 38-гадовая Ідоя Лопэс Рыяна, якая атрымала мянушку “тыгрыца”, прызнаная вінаватай у забойстве трох гішпанскіх вайскоўцаў, якіх яна застрэліла 16 гадоў таму ў Мадрыдзе. Акрамя таго, яе лічаць далучанай да яшчэ 20 забойстваў. Рыяна, якая адседзела 5 гадоў у французкай вязьніцы, была ў траўні летась выдадзеная ўладам Гішпаніі.
XS
SM
MD
LG