Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:46 ]  Радыкальная рэформа аграрнай палітыкі Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ. Эўрапейская камісія ўхваліла праэкт радыкальнай рэформы аграрнай палітыкі Эўрапейскага Зьвязу і перадала яго на разгляд Эўрапарлямэнту. Мэта рэформы – зрабіць сыстэму субсыдыяў эўрапейскім фармэрам болей арыентаванай на рынак, павысіць якасьць сельскагаспадарчай прадукцыі і забясьпечыць эфэктыўную ахову навакольнага асяродзьдзя. Паводле праэкту, мае быць скарочаны памер субсыдыяў да 20 адсоткаў, а выслабаненыя фонды будуць накіраваныя на болей маштабныя мерапрыемствы ў разьвіцьці сельскай гаспадаркі і ахове прыроды. Экспэрты даўно патрабавалі памяняць цяперашнюю занадта шчодрую,на іхную думку, сыстэму субсыдыяў фармэрам, якая праіснавала 40 гадоў і вынікам якой стала перавытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. Каб новы плян набыў моц, ён павінен быць зацьверджаны ўсімі краінамі-сябрамі Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG