Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:35 ]  Сёньня распачаўся першы саміт Афрыканскага Зьвязу


ДУРБАН. У паўдзённа-афрыканскім горадзе Дурбан сёньня распачаўся першы саміт Афрыканскага Зьвязу, створанага на зьмену Арганізацыі Афрыканскага Адзінства, якая праіснавала амаль 40 гадоў. Зьезд лідэраў 53 краінаў адчыніў прэзыдэнт Паўдзенна-афрыканскай рэспублікі Табо Мбэкі, які і будзе ачольваць арганізацыю цягам першага году яе існаваньня. Афрыканскі Зьвяз ствараецца паводле вобразу Эўрапейскага Зьвязу. У прыватнасьці, плянуецца ўтварыць агульнаафрыканскі парлямэнт, раду бясьпекі, афрыканскі банк і агульную валюту.
XS
SM
MD
LG