Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:32 ]  Тарык Азіз: Злучаныя Штаты ня змогуць абезуладзіць Садама Хусэйна


БАГДАД. Ірацкі міністар замежных справаў Наджы Сабры сёньня назваў прычынай правалу перамоваў паміж Іракам і Арганізацыяй Аб’еднаных Нацыяў у пытаньні вяртаньня ў Ірак інспэктараў узбраеньня, ціск Злучаных Штатаў на ААН. Гэтыя перамовы на ўзроўні Сабры і генэральнага сакратара ААН Кофі Анана адбыліся мінулым тыднем у Вене. Намесьнік прэм’ер-міністра Іраку Тарык Азіз, які знаходзіцца зь візытам у Паўдзённай Афрыцы , сёньня ж заявіў, што Злучаныя Штаты ня змогуць абезуладзіць прэзыдэнта Садама Хусэйна. Азіз таксама сказаў, што Ірак не хвалюецца адносна апошніх заяваў прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Буш, выступаючы ўчора на прэсавай канфэрэнцыі ў Белым доме, чарговым разам падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты выкарыстаюць усе магчымыя сродкі дзеля зьвяржэньня рэжыму Садама Хусэйна.
XS
SM
MD
LG