Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:29 ]  Новая фаза стасункаў паміж Украінай і НАТА


КІЕЎ. Стасункі паміж Украінай і Нато ўступаюць у новую, дынамічную фазу, аднак, у дадзены момант не вядзецца гаворкі пра далучэньне Украіны да НАТО – заявіў сёньня ў Кіеве Генэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан. Робэртсан і яшчэ 19 прадстаўнікоў кіраўніцтва Паўночнаатлянтычнага альянсу знаходзяцца ў Кіеве з мэтай вызначэньня ўкладу Ўкраіны ў рэгіянальную бясьпеку і ў зьвязе з 5-годзьдзем удзелу краіны ў натаўскай праграме “Партнэрства дзеля міру”. Украінскі прэзыдэнт Леанід Кучма ў часе сустрэчы з Робэртсанам заявіў, што Ўкраіна гатовая зрабіць усё магчымае, каб далучыцца да НАТО. Два месяцы таму Ўкраіна ўпершыню заявіла пра свой намер стаць сябрам Альянсу.
XS
SM
MD
LG