Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:25 ]  Новыя асобы ў кабінэце міністраў Турэччыны


АНКАРА. Прэм’ер-міністар Турэччыны Бюлент Эджэвіт сёньня назваў імёны чатырох новых міністраў замест тых, што ўчора заявілі пра сваю адстаўку. Міністры, сярод якіх і віцэ-прэм’ер Хузаметын Азкан, а таксама 26 парлямэнтароў, пакінулі і Дэмакратычную левую партыю, якую ачольвае Эджэвіт. Іншы прэм’ер-міністар Мэсут Йылмаз заклікаў прызначыць датэрміновыя выбары і сфармаваць новы ўрад. Сёньня Эджэвіт прызначыў замест Азкана новага віцэ-прэм’ера – Сукру Сіна Гурэля, міністра ў справах Кіпру. Гэтым самым 77-гадовы Эджэвіт паказаў, што, нягледзячы на дрэннае здароўе, ён зьбіраецца заставацца ва ўладзе.
XS
SM
MD
LG